Вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры

26.11.2018

   З 19 па 24 лістапада праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння нашай зямлячкі – славутай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

   На працягу Тыдня прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны па творчасці Яўгеніі Янішчыц ”Наша Ясяльдзянка…”

   Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў "Па старонках Жэніных кніг". 

   Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе газет “Яўгенія Янішчыц – вядомая і невядомая”.

   Першае месца за камандай 9 класа, другое месца падзялілі вучні 8 і 10 класаў, трэцяе дасталося вучням 11 класа. Дзякуй усім старшакласнікам за арыгінальныя газеты, цікавыя факты і глыбокае веданне творчасці паэткі.

   Вучні 6, 7, 8, 9 класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Пачынаецца ўсё з любві”. Падчас гасцёўні гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц, вершы-прысвячэнні паэтцы, песні на словы Янішчыц.

   Незабыўныя ўражанні засталіся ў вучняў школы, калі наведалі музей Яўгеніі Янішчыц у Парэччы. Дзеці пакінулі запіс у памятнай кнізе з надзеяй яшчэ сюды вярнуцца.