Велопоход

16.09.2017

   16.09.2017 г. краязнаўчы гурток «Спадчына» пад кіраўніцтвам З. Дз. Дубінецкай  ажаццявілі экспедыцыю па ваколіцах  в. Плешчыцы. Яе мэта – вывучэнне тапанімікі населенага пункта. Юныя краязнаўцы вывучалі асаблівасці рэльефу, наведалі тыя мясціны, дзе ў мінулыя часы размяшчаліся хутары.

   Асобным аб’ектам даследвання гурткоўцаў было ўрочышча “Ліпавая Гара”.  Тут у час прывала яны навучыліся пераадольваць перашкоды ў тэхніцы “Маятнік” і “Купіны”, нанеслі на карту мікратапонімы дадзенай мясцовасці.