Дзень беларускага пісьменства
04.09.2017- дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Штогод яно ладзіцца ў розных беларускіх гарадах, сёлета 2-3 верасня яно адбылося ў Полацку.
Прайшло такое свята сёння і ў нашай школе пад дэвізам "Імя, славутае ў вяках", прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і творчай дзейнасці Францыска Скарыны.
Вучні 10 класа падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю пра жыццё і творчасць Ф. Скарыны, яго выдавецкую дзейнасць.
Вучні 7 класа падрыхтавалі вершы пра Скарыну. Прагучалі ўзнёслыя словы Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Максіма Лужаніна, Міколы Пазнякова.
Гэтая сустрэча дала магчымасць яшчэ раз адчуць, якая ў нас багатая гістарычная спадчына, што нам ёсць кім і чым ганарыцца, самім імкнуцца быць карыснымі і жыць так, каб і намі ганарыліся.