Неделя начальных классов

04.12.2019

   З 25 па 30 лістапада ў школе праходзіў тыдзень пачатковых класаў. Усе мерапрыемствы, арганізаваныя для навучэнцаў пачатковай школы, былі аб’яднаны адзінай тэмай: “У краіне займальных ведаў” і адзінай мэтай: абуджэнне і падтрыманне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў, імкнення да набыцця новых ведаў, пашырэння свайго кругагляду.

   Адкрыўся тыдзень ранішнікам “Падарожжа ў краіну школьных прыналежнасцяў”, які падрыхтавала выхавацель групы падоўжанага дня Амяльковіч Т.У. У ходзе гэтага мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй школьных прыналежнасцяў, працэсам вырабу некаторых з іх, пагулялі ў цікавыя гульні, паслухалі выступленні сваіх аднакласнікаў.

   Самыя эрудзіраваныя і любазнальныя вучні 2 – 4 класаў сталі ўдзельнікамі каманд інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”. Настаўнік 3 класа Шарко Т.М. падрыхтаваля для юных знаўцаў пытанні і заданні звязаныя з літаратурай, прыродазнаўствам і матэматыкай. У час гульні вучні змаглі не толькі паказаць свае веды ў гэтых напрамках, але і ўдасканаліць уменне працаваць у камандзе. 

   Настаўнік 4 класа Вольская Л.К. запрасіла дзяцей на літаратурную гасцёўню “Гэты цуд завецца кніга”. Наведаўшы яе, вучні атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, пазнаёміліся з новымі цікавымі літаратурнымі творамі і іх героямі.

   Дубінецкая З.Дз. арганізаваза для вучняў 2-4 класаў лінгвістычны турнір “Знаўцы беларускай мовы”. Аб’яднаўшыся ў каманды, яго ўдзельнікі разам раскрывалі таямніцы роднай мовы, дэманстравалі сваі веды, таленты у галіне дэкламацыі вершаў.

   Завяршыўся тыдзень спартыўным святам “Калейдаскоп спартыўных гульняў”, якое арганізаваў настаўнік фізічнай культуры Факадзей В.М.