Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

24.02.2020

   З 17 па 22 лютага праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны  Дню нашай роднай мовы.

   На працягу Тыдня прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны пад дэвізам ”Гавары са мной па-беларуску”, конкурс малюнкаў па  любімых творах беларускіх пісьменнікаў. У гульні па казках беларускіх пісьменнікаў лепшымі сталі Нядзілька Луіза, Лагодзіч Анастасія, Палюховіч Нка, Парчук Крысціна, Карнейчук Дар’я.

   Вучні 8-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве  “Беларуская скарбонка”. Лепшыя вынікі паказалі Грэнь Аляксандр, Шпакоўская Ніка, Валошына Ксенія, Германовіч Дзмітрый, Сярэдзіч Эвяліна, Літвінчук Кацярына, Літвінчук Карына, Палюховіч Анастасія.