Тыдень роднай мовы

23.09.2022

На працягу тыдня ў школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мовы. Не стаў выключэннем і сённяшні дзень 22 верасня з вучняўмі 4 класа настаўнік Каліноўская Ірына Адамаўна правяла інтэлектуальную гульню “Гучы, мая родная мова!”. Навучэнцы з вялікім захапленнем чыталі выказванні пра родную мову, рашалі крыжаванкі і рэбусы, знаёміліся з творамі выдатных беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе вучні выказалі шчырыя словы прызнання да сваёй Айчыны, роднай мовы, бацькоўскага куточка.

Неад'емнай часткай свайго жыцця, культуры, гістарычнай памяці лічаць дзесяцікласнікі сваю родную мову. І шчыра прызнаюцца, што мова наша абуджае ў кожнага цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і аб'ядноўвае ўсіх шчырых беларусаў. Падчас мерапрыемства гучалі любімыя вершы, выказванні вядомых літаратурных дзеячаў і нават вершы пра каханне..