Флаер-фэстам "Мой край, мой лёс - мая Айчына!"

24.09.2022

24 верасня ў Плешчыцкая сярэдняй школе Тыдзень роднай мовы завяршыўся флаер-фэстам "Мой край, мой лёс - мая Айчына!".

Вучнямі 9 класа сумесна з класным кіраўнікм Барычэўскай Н.Л. быў праведзены флаер-фэст. Навучэнцы раздавалі ўсім вучням, настаўнікам і работнікам школы флаеры з выявай васілька і крылатымі выразамі на роднай мове. Усе ўдзельнікі зачытвалі напісаныя выслоўі на беларускай мове. Напрыклад, "Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - сябе згубіў!", ці "Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог пусціў!" і інш.

Фэст атрымаўся цёплы, мірны і добразычлівы. Усе ўдзельнікі атрымалі асалоду і завадальненне.