Літаратурная кампазіцыя "Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму"

07.10.2017

   У 7 класе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму". 

   Вучні прынеслі ручнікі з дому, якія ім далі матулі і бабулі, расказвалі пра прызначэнне гэтых ручнікоў: вясельныя, хрысцінныя, ручнікі-набожнікі.

   У выкананні Літвінчук Карыны, Сярэдзіч Эвяліны, Палюховіч Анастасіі прагучалі вершы Веры Вярбы, Аляксея Пысіна, Анатоля Дзеружынскага і Максіма Багдановіча пра ролю ручнікоў у беларускіх нацыянальных абрадах і падчас правядзення народных святаў. А Чечун Ганна прадэманстравала запісы ўспамінаў сваёй бабулі, як ручнікі ткаліся, вышываліся і што абазначаюць узоры на іх.

   Гэтая сустрэча вучыць нас дабру і любові да роднага краю.