Дзень роднай мовы

21.02.2020

   21 лютага ў школе прайшоў Дзень роднай мовы. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае пра яе лёс — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. У гэты дзень былі  праведзены інфармацыйныя гадзіны з нагоды Дня роднай мовы.

       Вучні 7- 11 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі  па творчасці  нашай зямлячкі Марыі Кобец “Каб агменьчык у сэрцах не пагас”. Актыўнымі ўдзельнікамі  сталі Шпакоўская Ніка, Жураўлёў Арцём, Сярэдзіч Эвяліна, Сярэдзіч Вольга, Літвінчук Кацярына, Літвінчук Карына, Палюховіч Анастасія, Моцук Анастасія, Барычэўскі Мікалай , Юха Таццяна, Журо Мілана.