Неделя начальных классов

03.12.2020

   З  23 па 28 лістапада ў школе праходзіў тыдзень пачатковых класаў. Усе мерапрыемствы, арганізаваныя для навучэнцаў пачатковай школы, былі аб’яднаны тэмай: “Дабрыня выратуе свет” і мэтай фарміравання ў малодшых школьнікаў дабразычлівых адносін да людзей і прыроды, пачуцця міласэрнасці, адказнасці за свае ўчынкі.

   Вучні 2 і 4 класаў пад кіраўніцтвам выхавацеля групы падоўжанага дня Лічко Т. П. арганізавалі  “Марафон добрых спраў”, у ходзе якога былі адрамантаваны падручнікі і бібліятэчныя кніжкі, выраблены наглядныя дапаможнікі для будучых першакласнікаў,  перасаджаны пакаёвыя расліны.

   У час гульні-падарожжа “Дарогай дабрыні” трэцякласнікі разам са сваім класным кіраўніком Дубінецкай З.Дз. пабывалі ў казачнай “Краіне дабрыні”.

   Цікавым атрымаўся ранішнік “Сяброўства і дабрыня заўсёды крочаць побач», які арганізавала разам з вучнямі 4 класа Шарко Т. М.

   У ходзе свята “Спяшайцеся рабіць дабро” выхавальнік групы падоўжанага дна Амяльковіч Т.У. і вучні 2 і 3 класаў стварылі “Праект добрых спраў”.

   Актыўны ўдзел навучэнцы пачатковай школы прынялі ў конкурсе малюнкаў “Дабрыня выратуе свет” і конкурсе вершаў “Добрым быць зусім няпроста”.