К 100-летию И.П.Мележа

08.02.2021

   Сёння ўся Беларусь святкуе 100-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа.

   У нашай школе ўрочыста адзначылі гэты дзень. Вучні 8-11 класаў падрыхтавалі літаратурную кампамзіцыю "Палессе ў творчасці Мележа". Удзельнікамі таксама сталі вучні 5-7 класаў. Вядучыя праграмы яшчэ раз успомнілі жыццевы і творчы шлях Івана Паўлавіча Мележа, зачыталі ўрыўкі з яго твораў.

   Прагучалі і вершы - прысвячэнні нашаму знакамітаму земляку - гэта вершы Анатоля Грачанікава, Генадзя Бураўкіна і інш.

Зямельіцы роднай ён так шмат аддаў

Крыві, здароўя, таленту і працы.

Ён ёсць!

Ён ёсць!

Ён з намі!

Ён жывы!

Ён не жывым не можа быць ніколі!

Генадзь Бураўкін