Сцяжынкамі беларускага пісьменніка

21.10.2022

21.10.2022 г. вучні 4 класа наведалі музей Піянерскай славы і Народны літаратурна-краязнаўчы музей Я. Коласа.

Дзеці прайшліся сцяжынкамі беларускага пісьменніка, пазнаеміліся з рэчамі, якія належылі Я. Коласу, а таксама дакрануліся да рэчаў сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў.