Напярэдадні знакакавага юбілею Якуба Коласа

27.10.2022

Напярэдадні знакакавага юбілею - 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа вучні 10 класа наведалі музей.

Пагарталі самыя цікавыя старонкі з палескага перыяду творчасці пісьменніка, перачыталі яшчэ раз вершы паэта про палескі край. Таксама цікава было даведацца пра сямейныя стасункі Канстанціна Міхайлавіча, звязаныя з перыядам жыцця ў Пінску, пра дзяцей і ўнукаў.

Падчас экскурсіі гучалі вершы, гучалі песні. І мы таксама далучыліся да гэтых цёплых радочкаў. Так і хочацца сказаць: "Жыві ў вяках, Коласа слова!"