"Далучаемся да народных традыцый"

04.02.2023

Беларуская зямля заўсёды была багатай на святы, абрады і звычаі. Пад рубрыкай "Далучаемся да народных традыцый" прайшло чарговае мерапрыемства ў 4 класе, свята "Кола года".

Падчас мерапрыемства вучні ўспомнілі народныя святы, традыцыі і звычаі беларускага народа, гулялі ў гульні, прыгадалі прыказкі, малявалі вусны партрэт Беларусі. Дзеці пераканаліся, што гістарычныя звычаі беларусаў, бясспрэчна, унікальныя. Яны адлюстроўваюць народную душу, падаюць непаўторнасць, умацоўваюць сувязь пакаленняў. Старыя традыцыі вечна маладыя. Вывучаць традыцыі і абрады свайго народа цікава, займальна, весела.