"Гавары са мной па-беларуску"

22.02.2023

У Міжнародны дзень роднай мовы ў 4 класе прайшла гульня "Гавары са мной па-беларуску". Каманды "Каласок" і "Буслік" імкнуліся паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры. У час мерапрыемства вучні перакладалі словы на беларускую мову, прэзентавалі беларускія кнігі, гулялі ў лато, спявалі беларускія песні, чыталі вершы.

Родная мова.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!...

Пімен Панчанка

Любіце і шануйце родную мову!