Са святам Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2024

21 лютага вучні Плешчыцкая сярэдняй школы далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. На перапынках ў школе гучалі песні на беларускай мове, вучні і настаўнікі абменьваліся думкамі аб важнасці роднай мовы ў жыцці чалавека. Настаўнікамі беларускай мовы Есько В.Г. і Брыч А.Г. была арганізавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Дала мне маці гэту мову ", падчас якой вучні успомнілі беларускія песні, чыталі на памяць вершы класікаў і сучаснікаў беларускай літаратуры, адказвалі на пытанні віктарыны. Свята паспрыяла ўсвядомленаму разуменню важнасці роднай мовы, як вучнямі, так і настаўнікамі.