Метадычны савет школы
- Рак Т.В. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, старшыня метадычнага савета школы.
- Малошык А.В. – настаўнік нямецкай мовы, сакратар метадычнага савета школы.
- Еўмянчук В.А. – настаўнік біялогіі і працоўнага навучання, член метадычнага савета школы.
- Пешка Л.Г. – настаўнік геаграфіі, член метадычнага савета школы.
- Дубінецкая З.Д. – настаўнік пачатковых класаў, член метадычнага савета школы.
Метадычная тэма:
- удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка.
Мэта метадычнай работы:
- стварэнне ўмоў для прафесійнага росту, развіцця творчага патэнцыялу, самарэалізацыі і самаарганізацыі настаўнікаў, павышэнне кампетэнцыі ў галіне методыкі выкладання навучальных прадметаў.
Задачы:
- актуалізацыя і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне разнастайнымі формамі і метадамі арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці, здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі;
- удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;
- уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;
- метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;
План работы метадычнага савета
Дата |
Тэма |
Пытанні пасяджэння |
Адказныя |
верасень |
Арганізацыя метадычнай работы ў школе на 2019/2020 навучальны год” |
1. Аб выніках метадычнай работы за 2018/2019 навучальны год і асноўных накірунках удасканалення работы па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. |
Рак Т.В. |
2. Узгадненне плана ШВМА класных кіраўнікоў |
Есько В.Р. |
||
3. Узгадненне планаў работы аб’яднанняў па інтарэсах на 2019/2020 навучальны год |
Педагогі дадат. адук. |
||
4. Аб абагульненні вопыту настаўніка Дзікавіцкай І.П., Лазнухо А.Ц. |
Рак Т.В. |
||
Нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе. Агляд нарматыўных дакументаў |
Рак Т.В. |
||
лістапад
|
Удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў
|
Аб выкананні рэкамендацый па выніках рэспубліканскай кантрольнай работы па беларускай мове, матэматыцы, рускай мове, гісторыі Беларусі. |
Рак Т.В. Есько В.Р. Лявоцкая С.Р. Лазнухо А.Ц. |
Аналіз РКР па гісторыі Беларусі ў 10 класе |
Рак Т.В. |
||
Аб падрыхтоўцы да педагагічнага савета “Аб рабоце педагагічнага калектыву па ўдасканаленню вучэбнага занятка як асноўнай формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў” |
Рак Т.В. |
||
сакавік |
Дапрофільная падрыхоўка як умова паспяховага прафесійнага самавызначэння вучняў |
Дапрофільная падрыхтоўка як умова паспяховага прафесійнага самавызначэння і паўнацэннай сацыялізацыі асобы з улікам здольнасцяў, схільнасцяў і інтарэсаў |
Рак Т.В. |
Факультатыўны занятак як структурны кампанент дапрофільнай падрыхтоўкі |
Есько В.Р. Еўмянчук В.А. |
||
Формы і метады дапрофільнай падрыхтоўкі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі |
Вольская Л.К. |
||
май |
Аналіз работы |
Аналіз работы метадычнага савета за 2019/2020 навучальны год. Асноўныя накірункі метадычнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе. Вызначэнне праблем, якія патрабуюць вырашэння ў новым навучальным годзе |
Рак Т.В. |